Новыя спосабы збавення ад мігрэні

Калі ў Вас узнікалі мігрэні, то Вы, верагодна, спрабавалі прадухіліць або палегчыць галаўны боль выкарыстоўваючы шырокі спектр працэдур: пілі абязбольвальныя таблеткі з хатняй аптэчкі, набывалі больш моцныя сродкі па рэцэпце лекара, ўжывалі іглаўколванне або свой мозг падвяргалі ўздзеянню электроннай медыцынскай апаратуры.

Калі Вы яшчэ не атрымалі поспех у барацьбе з падступным захворваннем, не здавайцеся! Лекары прапануюць некалькі правераных спосабаў, каб пазбавіцца ад мігрэні, аб якіх Вы маглі не ведаць.

Ботокс, вядомы як «змагар» з маршчынамі, у 2010 годзе быў зацверджаны Упраўленнем па кантролі за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША ў якасці сродку ад хранічных мігрэняў. Ботокс рэкамендуецца для тых, хто пакутуе на мігрэнь больш за 15-ці дзен у месяц.

Жанчыны з вялікай колькасцю тлушчу на жываце, на 37% часцей пакутуюць ад мігрэні, чым іх худзенькія сяброўкі. Страта нават 5-ці кілаграмаў вагі, дае адчувальныя вынікі.

У людзей, якія пакутуюць алергіяй амаль заўсёды баліць галава. Ваш арганізм выпрацоўвае хімічныя рэчывы, такія як гістамін, якія вызвают галаўны боль.

Пры павышэнні тэмпературы паветра на 5 градусаў, рызыка ўзнікнення цяжкай мігрэні павялічваецца на 7, 5%. Старайцеся заставацца дома ў асабліва гарачыя дні, і карыстайцеся кандыцыянерам.

Таксама многія жанчыны паведамляюць, што ў іх пачашчаюцца прыступы мігрэні пасля бесперапыннага прымянення супрацьзачаткавых таблетак.

Прааналізуйце свае прыступы мігрэні, з-за чаго яны ўзнікаюць, як часта і як доўга працягваюцца. Магчыма, нашы парады дапамогуць Вам палегчыць свой стан.